Дзень беларускага пісьменства 2022

3 верасня 2022 г. у Добрушы ў межах святкавання ХХIХ Дня беларускага пісьменства праходзіла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя. У склад дэлегацыі па запрашэнні Міністэрства інфармацыі і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі была ўключана прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, д.ф.н., прафесар Новак В. С. Даклад быў прысвечаны традыцыйнай духоўнай спадчыне Добрушчыны.