Пасяджэнне секцыі "Факлькларыстыка" LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"

28 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне секцыі "Факлькларыстыка" LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

 Кіраўніком секцыі выступіла прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, д.ф.н. прафеср Валянціна Станіславаўна Новак.

Сакратар секцыі - Арол Алена, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта.

Студэнты філалагічнага факультэта на пасяджэнні выступілі з дакладамі, якія ўтрымлівалі вынікі ўласных даследаванняў, прысвечаных розным пытанням беларускага фальклору. У большасці паведамленняў былі абагулены ўласныя назіранні над фальклорнымі матэрыяламі родных мясцін. Студэнты глыбей пазнаеміліся з духоўнай спадчынай свайго народа. 

Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.